Склад знаходзіцца ў пасёлку Кзыл Ваўчкоў, прыкладна за 30 кілямэтраў ад месца зборкі «Шахедаў». На кадрах атакі відаць, што дрон уразіў будынак лягістычнага хаба, узьнік пажар.
У спэцслужбе Ўкраіны падкрэсьлілі, што Расея кожную ноч атакуе Ўкраіну з дапамогай «Шахедаў», таму склады такіх дронаў лічацца законнай ваеннай мэтай.
Украінскі тэлеграм-канал Exilenova+ апублікаваў некалькі відэазапісаў удару па лягістычным тэрмінале каля Кзыл Юла, які, мяркуючы па фота з адкрытых крыніц, супадае з месцам на відэа.
Мінабароны Расеі паведаміла, што раніцай 9 жніўня ў Татарстане зьбіты тры ўкраінскія бесьпілётнікі. Улады рэспублікі паведамілі, што абломкі дронаў знойдзены на будаўнічай пляцоўцы ў Тукаеўскім раёне. Па дадзеных СБУ, менавіта там знаходзіцца лягістычны тэрмінал.
Аб пацярпелых не паведамляецца.
Улады Татарстана абверглі інфармацыю аб тым, што дроны атакавалі асаблівую эканамічную зону, дзе вырабляюцца дроны «Шахед».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі бесьпілётнік атакаваў мікрааўтобус у Хэрсоне: двое загінулых, 16 параненыхУ Белгарадзкай вобласьці Расеі сёньня пры атацы ўкраінскіх бесьпілётнікаў загінулі два чалавекі. Таксама 9 жніўня ў Краснадарскім краі ў Славянску-на-Кубані ў выніку падзеньня на аўтамашыну абломкаў бесьпілётніка, зьбітага расейскай СПА, раненьні атрымала мясцовая жыхарка. Пра гэта паведаміў губэрнатар Краснадарскага краю Веньямін Кандрацьеў.
У Растове-на-Доне пасьля атакі бесьпілётніка позна ўвечары 8 жніўня ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі. Дрон здэтанаваў на ўзроўні 18 паверха, выклікаўшы пажар у нежылой кватэры 20-павярховага жылога дома.