Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі бесьпілётнік атакаваў мікрааўтобус у Хэрсоне: двое загінулых, 16 параненых


Наступствы абстрэлу расейскімі войскамі Хэрсона, 2 жніўня 2025 г.
Наступствы абстрэлу расейскімі войскамі Хэрсона, 2 жніўня 2025 г.

Раніцай 9 жніўня расейская армія атакавала бесьпілётнікам мікрааўтобус у прыгарадзе Хэрсона, паведаміла гарадзкая ваенная адміністрацыя Хэрсону.

Пазьней Хэрсонская абласная пракуратура паведаміла пра двух загінулых. Усе пацярпелыя падчас абстрэлу знаходзіліся ўнутры мікрааўтобуса, удакладніла пракуратура.

Пасьля гэтага колькасьць параненых у выніку ўдару расейскага бесьпілётніка па аўтобусе павялічылася да 16 чалавек, двое з якіх знаходзяцца ў цяжкім стане, паведаміў кіраўнік хэрсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

У ноч на 9 жніўня расейская армія атакавала Ўкраіну з дапамогай 47 ударных БПЛА «Шахед» і розных тыпаў бесьпілотнікаў-сімулятараў, гаворыцца ў паведамленьні ВПС Узброеных сіл Украіны.

Паводле папярэдніх дадзеных, па стане на 09:00 сыстэмы супрацьпаветранай абароны Ўкраіны зьбілі/зьнішчылі крылатую ракету «Іскандэр-К», 16 расейскіх БПЛА «Шахед» і розныя тыпы бесьпілётнікаў-сімулятараў на поўначы і ўсходзе Ўкраіны.

  • Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія рэгіёны з выкарыстаньнем розных відаў зброі.
  • Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія падчас паўнамаштабнай вайны ажыцьцяўляе мэтанакіраваныя напады на грамадзянскую інфраструктуру ўкраінскіх гарадоў і вёсак, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы бальніцы, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэрга- і водазабесьпячэньня.
  • Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя напады як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG