Галоўнае палягае ў тым, што Лукашэнка настойліва спрабуе ўпісацца ў перамоўны працэс ЗША і Расеі, больш таго, прэтэндуе ў ім на важную ролю. Чарговым разам ён заклікае правесьці перамовы паміж Пуціным і Трампам у Менску, бярэцца арганізаваць такую сустрэчу.
Як вядома, вялікае бачыцца на адлегласьці. Вось ужо і пяць гадоў прайшло з тых векапомных падзей, якія, верагодна, нашы нашчадкі назавуць галоўнымі ў найноўшай беларускай гісторыі, а можа і ў больш працяглым гістарычным пэрыядзе.
Вечарам 6 жніўня на дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі фільм, які закліканы быў дыскрэдытаваць апазыцыю. Ці ўдалося? Амаль усё паказанае ўлады раней ужо агучвалі. І вельмі шмат нестыковак, якія паказваюць самую ўладу ня ў лепшым выглядзе.
Піша палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Аляксандар Лукашэнка, Уладзімір Пуцін, Валер Карбалевіч. Каляж.
Складваецца ўражаньне, што Пуцін выклікаў Лукашэнку ў Валаам для псыхатэрапіі. Яму патрэбная псыхалягічная падтрымка перад тым, як уступіць у новы зацяжны канфлікт з ЗША. Усе дыктатары — адзінокія людзі. Прычым, у адносінах Лукашэнкі і Пуціна адбываецца ўзаемная псыхатэрапія.
Шмат часу Лукашэнка патраціў, каб пераканаць амбасадараў, што Беларусь сапраўды сувэрэнная дзяржава, а не акупаваная Расеяй. І гэта вельмі паказальна. Бо відавочныя рэчы ня маюць патрэбы ў доказах. Але аказваецца, што для такіх дасьведчаных людзей, як паслы, гэта невідавочна.
Супрацьпаветраная абарона Беларусі дрэнна гатовая да барацьбы з дронамі. І разьмяшчэньне тут расейскай ядзернай зброі і ракетнага комплексу «Арэшнік» мала дапаможа вырашыць гэтую праблему.
Аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч. Вынікі тыдня. Лукашэнка, Ціханоўскі. Ілюстрацыйны каляж