Абарот маркетплэйсу вырас амаль у 3,5 разу ў параўнаньні зь леташнім годам, піша myfin.by.
Пастаянных пакупнікоў Ozon у Беларусі пабольшала ўдвая.
Людзі сталі часьцей карыстацца плятформай: у сярэднім кожны кліент робіць больш за 30 замоваў у год — гэта на 6 замоваў больш, чым раней.
У выніку агульная колькасьць замоваў у Беларусі за год вырасла ў 4 разы.
У кампаніі ўжо ёсьць свой склад у Менску і сартавальны цэнтар у Воршы. Таксама Ozon актыўна пашырае сетку пунктаў выдачы па ўсёй краіне.
Ozon быў заснаваны ў 1998 годзе ў Расеі як інтэрнэт-кнігарня. Стаўшы адным з найбольшых маркетплэйсаў, на беларускі рынак ён афіцыйна прыйшоў у 2021 годзе.
Форум